Новости Вилейщины
01.10.2018
«Запалi ў душы агонь дабра»

Зараз у краiне праходiць рэспублiканская акцыя «Моладзь за бяспеку». Мэта гэтай акцыi прыцягнуць увагу моладзi да Беларускай грамадскай арганiзацыi пажарных-выратавальнiкаў. У рамках акцыi маладыя людзi дапамагаюць пажылым i адзiнокiм. Павага i ўвага – вось у чым маюць патрэбу пажылыя людзi. Гэтая акцыя дае магчымасць не толькi выказаць словы вялiкай удзячнасцi старэйшаму пакаленню, але i праявiць шчыраю увагу да яго. Важна, не застацца ў баку i прыняць удзел у добрай справе, аказаць пасiльную дапамогу i павагу людзям сталага ўзросту.

Так, работнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і актывісты прафілактычнага МААП "Вектар" сфармаванага на базе ДУА "ВілейскаяГімназія № 2" пачалi свае добрыя справы якiя дзеялiся пад дэвiзам: «Запалi ў душы агонь дабра». Была аказана пасiльная дапамогана прысядзiбным участку пажылой жанчыне: гэта i навядзенне парадку, i збор ураджаю. Пачатак спiсу добрых спраў быў пакладзены. Падзякай было адчуванне радасцi i задавальнення ад зробленнай працы. Твар жанчыны свяцiўся дабрынёй і адпусціць актывістаў проста так, яна не змагла. Пачаставала яблычным узварам з прысмакамі і прачытала свае вершы. Цёплая атмасфера сустрэчы застанецца ў сэрцах яшчэ надоўга.

Адзiн мудрэц сказаў: «Маладосць падобная на жаўрука, у якога ёсць свае ранiшнiя песнi. Старасць, падобная салаўю – у яе свае вячернiя песнi». Таму, кожны узрост добры па-свойму, i сувязь памiж пакаленнямi, безумоўна, павiнна быць.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»