Новости Вилейщины
07.09.2018
ЯК У НАРАЧЫ, ДЫ НА КІРМАШЫ

1 верасня 2018 года ў аграгарадку Нарач прайшло раённае свята  Дажынкі  пад назвай “Як у Нарачы, ды на кірмашы”.

Ужо па дарозе ў агаргародок гасцей сустракалі саламяныя кампазіцыі, якія змайстравалі супрацоўнікі сельскагаспадарчых устаноў, а дэкаравалі работнікі ўстаноў адукацыі і культуры.

На свяце наведвальнікаў чакала шмат цікавага. На прыклубнай тэррыторыі былі размешчаны 11 падвор’яў сельскіх Саветаў на сельскагаспадарчую тэматыку. Таксама былі прадстаўлены выставы па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву Вілейскага раённага Дома рамёстваў, Вілейскага Цэнтра эстэтычнага выхавання, фотавыстава ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей”, дзейнічалі гандлёвыя кропкі.

На раённым свяце прысутнічалі ганаровыя госці. З віншавальнымі словамі да працаўнікоў сельскай гаспадаркі звярнуўся начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ягор Сцяпанавіч Сіняк і намеснік старшыні Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Петр Максімавіч Окунёў.

Кіраўніцтва раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў узнагародзіла пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў па ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур.

Таксама сярод сельскагаспадарчых падвор’яў быў арганізаваны конкурс на лепшы каравай новага ураджаю. Усе караваі былі вельмі прыгожыя, вартыя ўзнагарод, але лепшым на думку журы стаў каравай на падворку ААТ «Чурлёны».

Пасля урачыстай часткі пачалася канцэртная праграма, у якой прынялі калектывы аматарскай творчасці устаноў адукацыі і культуры Вілейскага раёна і ДУ “Вілейскі Палац культуры.

У канцы свята гасцей і перадавікоў свята пачаставалі святочным караваям падвор’яў сельскіх Саветаў.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»