Новости Вилейщины
06.07.2018
Юбілейны рэгіянальны фестываль-конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля” прайшоў у Вілейцы

30 чэрвеня 2018 года ў Вілейцы адбыўся ХХ рэгіянальны фестываль-конкурс  выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля”.  У юбілейным фестывале прынялі ўдзел 40 удзельнікаў ад 7 раёнаў: Астравецкага, Ашмянскага, Маладзечанскага, Мядзельскага, Валожынскага, Вілейскага, Смаргонскага.

Святочнае адкрыццё фестывалю адбылося а 11 гадзіне на Цэнтральнай плошчы горада. Аднак, пасля выступлення першай узроставай групы, з-за надвор’я, конкурс перанеслі ў залу Вілейскага Палаца культуры, дзе і выступілі астатнія тры ўзроставыя катэгорыі.

Журы фестывалю селёта ўзначаліла Борахава Святлана Аляксандраўна, вядучы выкладчык вышэйшай катэгорыі эстрады спеваў УА “Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў”.  У склад журэйскай камісіі таксама ўвайшлі: Нупрэйчык Вольга Уладзіміраўна, галоўны хормайстар ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”; Грыгаран Таццяна Уладзіміраўна, намеснік дырэктара ДУ “Гродзенскі абласны цэнтр народнай творчасці”; Дзідарава Іна Сцяпанаўна, выкладчык па вакалу вышэйшай катэгорыі, кіраўнік народнага тэатра эстраднай песні “АртКласс ИнДиго”.

Па выніках конкурснага дня ўладальнікам Гран-пры ХХ рэгіянальнага фестывалю-конкурсу  выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля” стаў Вадзім Авіжыч з Ашмянаў.

У першай узроставай катэгорыі (8-13 гадоў) лаурэатам I ступені стаў Арцём Скароль (Ашмянскі раён), лаурэат II ступені − Дар’я Місіюк (Маладзечанскі раён), лаурэат III ступені  − Мілана Соніч (Маладзечанскі раён).

У другой узроставай катэгорыі (14-17 гадоў) лаурэатам I ступені стала Валерыя Барабанава (Маладзечанскі раён),  II ступені − Дар’я Русак (Вілейскі раён), III ступені − Ульяна Бандаровіч (Маладзечанскі раён).

У трэцяй узроставай катэгорыі (18-23 гады) лаурэатам I ступені стала Марыя Субач (Маладзечанскі раён), лаурэат II ступені – Ян Рубанюк (Мядзельскі раён), лаурэат III ступені – Вікторыя Багінская (Мядзельскі раён).

У чацвёртай узроставай катэгорыі (24-31 год) лаурэатам I ступені стаў  Дзмітрый Маркевіч (Вілейскі раён), лаурэат II ступені – Таццяна Сарока (Вілейскі раён), лаурэат III ступені – Антаніна Галубовіч (Маладзечанскі раён).

Прыз глядацкіх сімпатый ад “Рэгіянальнай газеты” атрымаў Уладзімір Савіцкі (Смаргонскі раён). Акрамя таго, журы вырашыла ўзнагародзіць спецыяльным прызам Юрыя Інаровіча (Астравецкі раён).

<>img src="http://vileyka.minsk-region.by/nfiles/000203_508539_1.jpg">

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»