Новости Вилейщины
12.03.2018
"Дзень бяспекі. Увага ўсім!" ў Вілейскім раёне

У Вілейскім раёне прайшоў першы этап рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прысвечаны Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.

У ходзе акцыі ва ўсіх установах адукацыі былі праведзены агульнашкольныя навучальныя эвакуацыі. Работнікі МНС праводзілі з вучнямі практычныя заняткі і лекцыі з дэманстрацыяй відэафільмаў «Школа бяспекі», «Дзеянні па сігнале «Увага ўсім!», праводзіліся віктарыны, кожны дзіця ў падарунак атрымаў маляўнічую наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС.

Работнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях таксама наведалі УА «Вілейскі дзяржаўны каледж», УА «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж» і ДУА «Вілейская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат».

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»