Новости Вилейщины
05.01.2018
Весела і цікава павіншавалі з надыходзячым Новым годам і нагадалі аб бяспецы

29 снежня на міні-рынку КУП «Садружнасць» г. Вілейка работнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Дзед Мароз і Снягурка правялі фінальнае мерапрыемства акцыі «Бяспечны Новы год!». З насельніцтвам удзельнікі акцыі вялі жывую гутарку: віншавалі з надыходзячымі святамі, нагадвалі правілы бяспекі, распаўсюджвалі наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Дзеці з вялікім цікаўнасцю падыходзілі да Дзеда Мароза і Снягурцы, а дарослыя ўсміхаліся і рабілі фотаздымкі на памяць. Дзед Мароз віншаваў усіх з надыходзячым Новым годам, нагадваў аб правілах бяспекі ў навагоднія святы, аб правільнасці выкарыстання піратэхнікі, і са свайго спецыяльнага мяшка даставаў памятныя і карысныя сувеніры.

Усмешкамі і добрым настроем былі забяспечаны ўсе ўдзельнікі акцыі!

Все новости рубрики
 
Интернет-ресурсы
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»