Новости Вилейщины
05.12.2017
“Согреем добротой сердца!”

3 снежня хормайстар Куранецкага СДК Наталля Дзік сумесна з удзельнікамі фальклорнага дзіцячага гурта “Дзіва” наладзілі канцэртную праграмму “Согреем добротой сердца!” і міні-канцэрты на даму − “Капелькой тепла согреем душу”, “Мир дому вашему”, для тых людзей, якім патрэбна рэальная дапамога, у якіх свой нялегкі лес, свае праблемы, якія доўга змагаюцца з хваробай і прывыклі скардзіцца на жыццё.

Часцінкай душэўнай цеплыні, з дапамогай прыгожай песні і невялікіх сувеніраў, зробленых сваімі рукамі, у гэты дзень падзяліліся юныя, самадзейныя артысты Куранецкага сельскага Дома культуры, наведаўшы з канцэртнай праграмай “Согреем добротой сердца!”, жыхароў Куранецкага Дома інтэрната для састарэлых людзей і інвалідаў. На мерапрыемствае Н.Дзік пажадала ўсім прысутным здароўя, бадзёрасці і аптымізму, каб раніца была добрай, дзень — радасным, вечар — прыемным, ноч — спакойнай, а жыццё — заўсёды шчаслівым. А яшчэ — не падаць духам, ставіць перад сабой мэту і дасягаць яе.

З міні-канцэртам “Капелькой тепла согреем душу”, на даму у аг.Куранец павіншавалі Новаш Надзею Аркадзеўну.

Самадзейныя артысты і работнікі культуры заўжды жаданыя госці ў аддалённых вёсках. І у гэты дзень яны не абмінулі вёску Хаменцы і завіталі у госці да Лапшы Галіны Сцяпанаўны з міні-канцэртнай праграмай “Мир дому вашему”. Расчуленная дачка Галіны Сцяпанаўны пасля міні-канцэрта падыйшла да дзяцей з падзякай, прасіла і у будучым не забываць пра яе маці.

Дзень інвалідаў яшчэ раз нагадвае аб тым, што побач з намі жывуць людзі, якім патрэбныя не толькі дапамога і спачуванне, але перш за ўсё – роўныя магчымасці для ўдзелу ў грамадскім жыцці.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»