Новости Вилейщины
06.10.2017
Дзень работнікаў культуры ў Вілейцы - свята асаблівае!

Сёння адбылося ўрачыстае віншаванне работнікаў культуры Вілейскага раёна з прафесійным святам! У адрасвіноўнікаў урачыстасцігучалішчырыясловывіншавання ад намеснікастаршыніВілейскагарайвыканкама СвятланыДзяруга, якая падзякавалаўсімпрысутным за значныўклад у развіццё культуры раёна, за талент і майстэрствакожнагаработніка. БыліўручаныпадзякістаршыніВілейскагарайвыканкамамаладомуспецыялісту, харэографуВілейскага Палаца культуры, КрысцінеЯзневич і выкладчыкукласафартэпіянаВілейскайдзіцячай школы мастацтваўСвятланеРажко.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Паўлоўскі з асаблівай урачыстасцю павіншаваў работнікаў культуры, выказаў словы падзякі за дакладнае служэнне сваёй справе, за яркія і запамінальныя мерапрыемствы, святы, праекты, якія напоўнілі гэты год цікавымі падзеямі і прынеслі вядомасць нашаму раёну. Таксама ён уручыў заслужаныя Ганаровыя граматы і падзякі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі многім работнікам устаноў культуры: Вілейскага Палаца культуры, дзіцячай школы мастацтваў, музея, клубнай і бібліятэчнай сістэмы.

З асаблівай урачыстасцю прагучалі віншаванні ад прафсаюзных лідэраў Вілейскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Ганаровымі граматамі раённай прафсаюзнай арганізацыі былі адзначаны прафсаюзныя актывісты за значны ўклад у арганізацыйнае ўмацаванне прафсаюза, актыўнасць, дапамогу ва ўборачнай кампаніі. Старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый падрыхтавалі сюрпрыз для маладых спецыялістаў. На мерапрыемстве іх урачыста прадставілі, выказалi вiншавальныя словы з iх першым прафесiйным святам і ўручылі падарункі.

Таксама ва ўрачыстай абстаноўцы ўсім новаспечаным работнікам культуры, у гэтым годзе ва ўстановы культуры Вілейскага раёна прыйшлі працаваць 11 маладых спецыялістаў, былі ўручаны прафсаюзныя квіткі. Спецыяльна для іх Уладзімір Старадуб падрыхтаваў і выканаў жартоўныя куплеты пра прафсаюз для ўзняцця баявога духу.

У цэлым мерапрыемства прайшло ў сяброўскай і цёплай атмасферы, дзе работнікі культуры па - сапраўднаму адчулі свята.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»