Новости Вилейщины
05.10.2017
Закрыццё літаратурна-музычнага фестывалю “Светлае слова”

З 8 верасня,на працягу месяца кожны жадаючы мог далучыцца да незабыўнай падзеі- літаратурна-музычнага фестывалю”Светлае слова”. Працавалі 27 інтэрактыўных пляцовак: у Доме духоўнай асветы, Цэнтры эстэтычнага выхавання, Вілейскай раённай бібліятэцы імя Ганны Новік, УА “Вілейскі дзяржаўны каледж”,ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей”, ДУА “СШ№1”;Літаратурны клас імя Івана Лашуткі ДУА “СШ№3 г.Вілейкі”. Мерапрыемствы фестывалю наведалі звыш паўтары тысячы чалавек. У конкурсах мастацкага чытання і аўтарскай песні прынялі ўдзел больш за 40 юнакоў і дзяўчат з розных устаноў адукацыі і культуры. У рамках фестывалю адбылася дабрачынная акцыя “Чароўная скарбонка”, дзе разам дапамагалі хвораму юнаку Мікіце Ляшкевічу.

30 верасня ў кінатэатры “Мір” адбыўся заключны гала-канцэрт фестывалю.Гасцяміі журы фінальнальнага конкурсу былі – Народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч; дыктар, акцёр і рэжысёр Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Алег Вінярскі; старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса Святлана Быкава; кіраўнік народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” Ірына Карнавухава; член Саюза пісьменнікаў Беларусі, навуковец Валерый Максімовіч. У заключным этапе фестывалю “Светлае слова” Гран-пры строгае і аўтарытэтнае журы ўручыла Амраану Аль-Хлейфату, які прачытаў урывак з паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка” вобразна, яскрава.Чытанне канкурсантаў было вельмі ўзнёслае, хвалюючае і пранікнёнае.Гучала класіка,творчасць мясцовых паэтаў, тэма вайны і духоўная паэзія.Усе ўдзельнікі конкурсутаксама заслугоўваюць самых высокіх слоў і ўзнагарод. Журы вырашыла адзначыць юных чытачоў граматамі і падарункамі.

Удзельнікаў і гасцей фестываля сваім выступленнем парадаваў Народны калектыў аўтарскай песні “Элегія”, Уладзімір Балбачан, паэтэса Бажэна Ганушкіна, Іна Фралова. Словы падзякі і ўражання ад пачутых выступленняў канкурсантаў выказаў Алег Вінярскі,Святлана Быкава, Валерый Максімовіч, Ірына Карнавухава. Марыя Захарэвіч-старшыня журы-выказала сваі ўражанні аб фестывалі, а затым падаравала ўсім прысутным у сваім выкананні вершы, якія моцна западаюць у душу.Свята завершана,але засталіся ўраджанні, і верыцца, што пачатае ў гэтым годзе будзе працягвацца і надалей.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»