Новости Вилейщины
07.08.2017
“Смехата - шоу”

З гумарам лягчэй усім нам жыць! Гэта немудрагелістая выснова стала жыццёвым дэвізам гумарыстычнага калектыва “Смехата” Ільянскага Дома культуры.

Вось і свята аграгарадка Ілля стала добрым стасункам для правядзення фестываля гумару “Смехата-шоу”. Свята, не толькі гумару і смеху, але і прыўзнятага настрою і задорнай песні. Усё, што адбываеццаў нашым жыцці, можна і патрэбна ўспрымаць з усмешкай, бо адкуль жа бяруцца вясёлыя гісторыі ды анекдоты, толькі з жыццёвых сітуацый.

Вось і задумалі галоўныя героі тэатралізаванай музычнай пастановы сваты Манька са Сцяпанам і Ганька з Мікітам адкрыць свой зорны Гатэль, каб дапамагчы дзецям купіць трохпакаёўку ў сталіцы. А зорак у гэты дзень хапала: Селішчанскія прыгажуні, Вязынскія кабеткі, Сцешыцкія суседачкі, нашы Даўгінаўскія “залатыя галасы”. А госці з раёна пакарылі ільянцаў з першых нотак. Абаяльны і статны Сяргей Рудніцкі, тэмпераментны і энергічны Дзмітрый Маркевіч, майстар “залатыя пальчыкі” Уладзімір Версан. Душа спявае разам з такімі зоркамі... І нікому не ведама ці наскраблі сваты грошай, але настрой, які крышачку сапсавала буранка, выправілі і ільянцы, і госці аграгарадка. Падзець сябе кожнаму было дзе. Тут і каша “Лопні пуза”, тут і цырульня “Пекната”, тут і кафэ-бар “Замары чарвячка” і падворак для ахвотнікаў паспяваць прыпеўкі. Дзятва таксама гуляла “На ўсю катушку”. Батуты, горкі, цір, латарэі і ўсялякія салодкасці, толькі паспявай!

Дзякуй і індывідуальным прадпрымальнікам, майстрам Дома рамёстваў і Крывасельскаму сельскаму клубу за іх цудоўныя вырабы, за добры настрой.

Дарэчы, у бягучым годзе калектыў завітаў у 10 вёсак Ільянскага сельвыканкама і, мы спадзяемся, што гэтыя сардэчныя, вясёлыя сустрэчы патрэбны людзям амаль што, як паветра, бо… з гумарам лягчэй нам жыць!

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»