Новости Вилейщины
17.03.2017
Дабрачынная акцыя “МЫ –РАЗАМ!”

15 сакавіка 2017 года Лагойскі дом-інтэрнат гасцінна сустрэў спецыялістаў Цэнтра эстэтычнага выхавання. Мерапрыемства адбылося па запрашэнню адміністрацыі і жыхароў установы. Ларыса Анатольевна Арол, кіраўнік студый “Адраджэнне”, “Куфэрак” правяла майстар-клас “Формула творчасці” па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву (шкло, скура). Творчасць, душэўныя размовы яшчэ і яшчэ раз аб’ядноўвалі ўсіх удзельнікаў мерапрыемства ў адным:прыгажосць абуджае дабро! Працягам мерапрыемства стала знаёмства з наведвальнікамі і незабыўныя, кранальныя да глыбіні душы сустрэчы!

На фотаздымку: Л.А.Арол, А.Р.Судніковіч, З.С.Пруднікава ў час сустрэчы.
Фота прадстаўлена Лагойскім домам-інтэрнат.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»