Новости Вилейщины
17.03.2017
У ВІЛЕЙСКІМ ЦЭНТРЫ ЭСТЭТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ

14 сакавіка 2017 года ва ДУК “Вілейскі Палац культуры” адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю стварэння Мінскага грамадскага аб’яднання ветэранаў .Мерапрыемства была падрыхтавана Цэнтрам эстэтычнага выхавання ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна”  у актыўным супрацоўніцтве з Вілейскім раённым грамадскім таварыствам ветэранаў, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі ,ДУК “Вілейскі Палац Культуры”, установамі культуры. У канцэрце “Мы –разам” прынялі ўдзел салісты і мастацкія калектывы ДУА ”Вілейская дзіцячая школа мастацтваў”, Цэнтра эстэтычнага выхавання,  ЛыцавічскагаСДК, Нарачанскага СДК  ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна”, народны хор ветэранаў вайны і працы ДУК “Вілейскі Палац культуры”.Рэжысёр і вядучая праграмы- дырэктар Цэнтра эстэтычнага выхавання, дэпутат Вілейскага раённага Савета дэпутатаў Таццяна Мікалаеўна Захарыч

У час канцэрта.Фота прадстаўлена  Аляксеем Камінскім.

Дабрачынная акцыя “МЫ –РАЗАМ!”

15 сакавіка 2017 года  Лагойскі дом-інтэрнат гасцінна сустрэў спецыялістаў Цэнтра эстэтычнага выхавання. Мерапрыемства адбылося па запрашэнню адміністрацыі і жыхароў установы. Ларыса Анатольевна Арол, кіраўнік студый “Адраджэнне”, “Куфэрак” правяла майстар-клас  “Формула творчасці”  па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву (шкло, скура).Творчасць, душэўныя размовы яшчэ і яшчэ раз аб’ядноўвалі ўсіх удзельнікаў мерапрыемства ў адным:прыгажосць абуджае дабро! Працягам мерапрыемства стала знаёмства з наведвальнікамі і незабыўныя, кранальныя да глыбіні душы сустрэчы!

 

На фотаздымку:Л.А.Арол, А.Р.Судніковіч, З.С.Пруднікава ў час сустрэчы.

Фота прадстаўлена Лагойскім домам-інтэрнат.

 

 

15  сакавіка 2017 года  у Доме духоўнай асветы адбылася чарговая сустрэча

“Христианское отношение к родителям” для моладзі ў рамках праекта “Посмотреть на мир с любовью”Вілейскага Цэнтра эстэтычнага выхавання з Вілейскай царкоўнай акругай,УА Вілейскі дзяржаўны каледж”

Фота прадстаўлена Вікторыяй Зінкевіч

 ЗАПРАШАЕМ НА ВЫСТАВЫ!

Выстава  “ СВЕТ ЛЕТУЦЕННЯЎ. ВЯСНА.”

16 сакавіка 2017 года ў Цэнтры эстэтычнага выхавання ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна” адкрылася выстава“Свет летуценняў.

Вясна” ( гуаш, акварэль)удзельнікаў студый “Маляванка”, “Чарадзейка” пад кіраўніцтвам мастака  Алы Расціславаўны Судніковіч.

На выставе прадстаўлены работы юных :Мацко Вікторыі ,БагуровайЭльвіры,Шчарбанюк Паліны, Кергет Ганны ,Івашкевіч Яўгеніі, выпускніцы студыі  Іаланты Мурашка .

Прэзентацыя выставы адбудзецца 23 сакавіка  2017 года  а 14.00 гадзіне.

Фота прадстаўлена Вольгай Бабурынай

Выстава   “АДРАДЖЭННЕ”

17 сакавіка 2017 года  ў Цэнтры эстэтычнага выхавання ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна”пачала працаваць персанальная выстава “Адраджэнне” мастака  ўстановы Алы Расціславаўны Судніковіч(гуаш, роспіс,смешаная тэхніка, роспіс па дрэву). Выставы А.Р.Судніковіч былі паказаны ва  У “Дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны”, ДУК “Вілейскі краязнаўчы музей”,ДУК “Лагойскі краязнаўчы музей ім. К. і Я.Тышкевічаў”. Прэзентацыя выставы адбудзецца ў Вілейскім Цэнтры эстэтычнага выхавання

29 сакавіка 2017 года а 18.00 у рамках мерапрыемства “Галерэя творчых партрэтаў”.

Фота прадстаўлена Вольгай Бабурынай

 

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»