Новости Вилейщины
25.07.2013
Віншуем “Шлях перамогі”!

19 ліпеня падчас прэс-тура рэспубліканскіх, замежных і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, які адбыўся на Мядзельшчыне, былі падведзены вынікі штогадовага абласнога спаборніцтва сярод СМІ. У ліку лепшых рэгіянальных СМІ вобласці – газета “Шлях перамогі”.

Дзяржаўная ўстанова “Рэдакцыя газеты “Шлях перамогі” і праграмы радыёвяшчання “Вілейскае раённае радыё” узнагароджана Ганровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, якая заняла трэцяе месца ў намінацыі “Лепшае друкаванае выданне Мінскай вобласці”.

Таксама раённая газета ўзнагароджана Дыпломам упаўнаважанага  па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь. За актыўны ўдзел у асвятленні тэм міжнацыянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»