Актуальная информация
05.08.2014
Узровень – вышэй мінулагодняга

Тэмпы сёлетняга жніва вышэй мінулагодніх, – сведчыць аператыўная інфармацыя райсельгасупраўлення. Па стане на 5 жніўня ўжо ўбрана 68 працэнтаў збожжавых палеткаў (летась – 43,2 працэнта). Радуе і валавы зор збажыны, які на азначаную вышэй дату склаў 59666 тон (чуць не напалавіну вышэй мінулагодняга паказчыка). Сярэдняя па раёну ўраджайнасць – 32 цэнтнеры з гектара. Яна і паўплывала на рост валавога намалоту.

Традыцыйны лідар – адкрытае акцыянернае таварыства “Нарачанскія зоры” (50,1 цэнтнера). Высокая культура земляробства, прадуманая да дробязяў стратэгія агратэхнікі даюць свой плён. Другое і трэцяе месцы па ўраджайнасці дзеляць між сабой ААТ “Сцешыцы” (42,8 цэнтнера), філіял “Усходні” (42,7 цэнтнера). Ніжэй сярэдняй раённай ураджайнасць у “Стайках”, “Новай Любаніі”, аграфірме “Ілья” і некаторых іншых сельгасарганізацыях. Ужо блізкія да завяршэння ўборкі збожжавых “Сцешыцы”, “Нарачанскія зоры”, УП “Вілія-агра”. Найвышэйшы намалот у ААТ “Даўгінава” – 7860 тон. Віншуем лідараў! Няхай іх прыклад будзе стымулам для іншых.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»