Актуальная информация
06.03.2018
Віртуальны фотапраект

У Беларусі з'яўляецца ўсё больш людзей, які яцікавяцца гісторыяй уласнай сям'і, вуліцы, вёскі. Аказваецца, захапляльнаягісторыяёсць не толькі ў сталіц і вялікіхлюдзей. Краязнаўствасённяперажывае новы этап развіцця і разглядаецца як адраджэннедухоўнай культуры. Бібліятэкімаюцьбагатывопытпрацы ў гэтай галіне. Іх задачыў краязнаўчым напрамкупа сваёйспецыфіцысуадносныя з задачамімузеяў, архіваў і падобныхімустаноў. Нямасумневу: бібліятэкамнеабходнаакумуляваць і захоўваць у сваіх фондах крыніцыкраязнаўчайінфармацыі, весцідаследчуюпрацу і актыўнастымулявацьцікавасцьчытачоў да краязнаўства.

Асабліва актуальна гэта ў Год малой радзімы. Менавіта яму і прысвечаны новы бібліятэчны віртуальныфотапраект «Малая радзіма на старых фотаздымках».

Мэта праекта – стварэнне віртуальнага архіва старых фотаздымкаў, якія б адлюстроўвалі цікавыя падзеі жыцця раёна, знаёмілі з нашымі землякамі, з бытам, вольным часам, інтарэсамі людзей мінулых гадоў.

Усе, хто любіць родны Вілейскі край, хто неабыякавы да яго гісторыі, могуць стаць удзельнікамі нашага праекта. Для гэтага варта пашукаць ў сямейных архівах і альбомах старыя фотаздымкі і прынесці іх у Вілейскую раённую бібліятэку (вул. Савецкая, 25), або ў бліжэйшую да вас бібліятэку нашага раёна. Фотаздымкі будуць адсканаваныя і вернутыя ўладальніку. Не забудзьце суправадзіць фотаздымак каментарыем. Раскажыце, дзе ён зроблены і хто на ім адлюстраваны.

Фотаздымкі ў лічбавым фармаце можна даслаць у аддзел бібліятэчнага маркетынгу на адрас электроннай поштыOBM—VIL@yandex.ru з паметкай“ВІРТУАЛЬНЫ ПРАЕКТ”.

Усе здымкі будуць размешчаны на сайцеДУК “Вілейскаяраённаяцэнтральнаябібліятэкаімя Ганны Новік”http://villib.by у раздзеле «Малая радзіма на старых фотаздымках».

Мы чакаем фотаздымкі, якія адлюстроўваюць людзей за працай, на вучобе, на адпачынку, дзяцей, моладзь, пажылых людзей, гарадскія і сельскія пейзажы, сцэны паўсядзённага жыцця, партрэты людзей, якія пакінулі аб сабе добрую памяць, і многае іншае.

Далучайцеся да нашага фотапраекту, раскажыце з дапамогай фотаздымкаў пра сваю малую радзімуі пра яе выдатных людзей!

Аддзелбібліятэчнагамаркетынгу

ДУК “Вілейскаяраённаяцэнтральная

бібліятэкаімя Ганны Новік”

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»