Актуальная информация
02.03.2018
Акцыя "Добрыя справы для бібліятэкі малой радзімы"

Малая радзіма ёсць у кожнага з нас: горад, маленькая вёсачка або непрыкметны хутарок. І ўсе мы аднолькава моцна любім той адзіны куток зямлі, дзе з'явіліся на свет, упершыню адчулі сябе чалавекам, асобай. Год малой радзімы, аб'яўлены Прэзідэнтам, – яшчэ адна нагода ўспомніць пра месца, да якога прыкіпелі душой і сэрцам, да якога заўсёды імкнемся. Самы час падтрымаць родны куток зямлі ведамі, уменнем, вопытам, зрабіць для яго што-небудзь добрае.

У межах  Года малой радзімы ў Вілейскім раёне стартуе бібліятэчная акцыя "Добрыя справы для бібліятэкі малой радзімы". Мэтай правядзення акцыі з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да вырашэння праблем культуры і аказанне пасільнай дапамогі бібліятэкам раёна.

У акцыі могуць прыняць удзел людзі рознага ўзроста, жыхары раёна і тыя, хто тут нарадзіўся. Будзем рады атрымаць дапамогу ад  грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый.

Мы чакаем ад вас простых учынкаў, якія дапамогуць зрабіць нашы бібліятэкі крышачку лепшымі і падораць акружаючым радасць.

Будзьце дабрэй і не скупіцеся на дапамогу. Зайдзіце ў бібліятэку, паглядзіце навокал і абавязкова ўбачыце, якая дапамога ёй неабходная ... Мы чакаем вашых прапаноў і добрых спраў.

Все новости рубрики
 
 
© 2008 Вилейский районный
исполнительный комитет
Разработка БЕЛТА
Информационно-техническая поддержка УП «Минская волна»