Адрас:

222410, Мінская вобл., г. Вілейка, вул. Партызанская, 40

Тэлефон прыёмнай: +375 (1771) 5-51-61

Тэлефон «гарачай лініі»: +375 (1771) 5-51-61 Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно» - 142

Рэжым работы: 08.00 - 17.00, перарыў 13.00 - 14.00

Намеснікі старшыні

Намеснік старшыні Вілейскага раённага выканаўчага камітэта па эканоміцы Вазняк Марына Пятроўна

Тэл. +375 (1771) 5-42-91

Адказвае за забеспячэнне выканання найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, выканання раённага бюджэту. Курыруе пытанні эканомікі, падатковай і грашова-крэдытнай палітыкі, інвестыцыйнай дзейнасці (у тым ліку пытанні каардынацыі і кантролю за інвестыцыйнай дзейнасцю ў частцы замацаваных сфер дзейнасці і курыруемых мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання), маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці раёна, а таксама працу па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці і размешчаных на тэрыторыі раёна, пытанні, звязаныя з маёмасцю, канфіскаваным, арыштаваным, а таксама канфіскаваным або звернутым у даход дзяржавы іншым спосабам), прадпрымальніцтва, ліцэнзавання, працы, гандлю, паслуг насельніцтву, прыдарожнага сэрвісу (у частцы гандлю і грамадскага харчавання), мытнай справы, каштоўных металаў, знешнеэканамічнай дзейнасці, імпартазамяшчэння, развіцця прамысловасці, паліўнага і энергетычнага комплексу раёна, энергаэфектыўнасці, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці, лагістычных цэнтраў, стандартызацыі, рэкламы і ажыццяўлення мерапрыемстваў па мадэрнізацыі эканомікі. Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці па пытаннях, прыдарожнага сэрвісу, збору, перапрацоўкі і ўтылізацыі другаснай сыравіны, акрамя лому і адходаў чорных і каляровых металаў. Адказвае за правядзенне мадэрнізацыі арганізацый гандлю і бытавых паслуг.

Каардынуе працу структурных падраздзяленняў райвыканкама, раённых арганізацый па распрацоўцы і рэалізацыі праграм і прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, паліўнага і энергетычнага комплексу раёна.

Забяспечвае рэалізацыю патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь», арганізуе на тэрыторыі раёна работу па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 »Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы», узаемадзеянне з арганізацыямі ў сферы крэдытнай палітыкі, інвестыцый, навукі, дзейнасці банкаў, бізнес-саюзамі і аб'яднаннямі прадпрымальнікаў, грамадскім аб'яднаннем «Беларускае таварыства абароны спажыўцоў».

Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з вышэйстаячымі органамі кіравання па ўказаных напрамках дзейнасці.

Каардынуе дзейнасць:

  • аддзела эканомікі райвыканкама;
  • упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (у часткі пытанняў працы і заработнай платы);
  • Вілейскага раённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Курыруе пытаннi, аднесеныя да дзейнасці райвыканкама:

  • прамысловыя арганізацыі (ААТ «Зеніт-Белома», філіяла «Вілейскі хлебазавод» РУП «Барысаўхлебпрам», ААТ «Вілейскі рамонтны завод», ААТ «Стройдэталi», ДДЛГУ «Вілейскі вопытны лясгас», філіяла «Вілейская мэблевая фабрыка» ЗАТ «Маладзечнамэбля», ААТ «Памяць-В», гасразліковы ўчастак «Вілейка» РУП «Інстытут рыбнай гаспадаркі НАН Рэспублікі Беларусь», МОУП «Вілейскі райпаліўзбыт»);
  • гандлёвыя арганізацыі прыватнай і камунальнай формаў уласнасці, фірмовага гандлю і іншых рынкавых фарміраванняў;
  • дзейнасць аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту (філіял «Аўтобусны парк №5» ААТ «Мінаблаўтатранс», чыгуначная станцыя «Вілейка»);
  • КУП «Вілейскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання»;
  • Інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Вілейскім раёне;
  • органы дзяржаўнага страхавання, банкі;
  • раённае спажывецкае таварыства;
  • раённы аддзел статыстыкі;
  • таварыства паляўнічых і рыбаловаў, інспекцыю рыбааховы.

Выконвае іншыя даручэнні старшыні райвыканкама ў частцы замацаваных сфер дзейнасці і курыруемых арганізацый.


Намеснік старшыні па будаўніцтве Катовіч Аляксандр Сяргеевіч

Тэл: 8 (01771) 5-54-42

Курыруе пытанні архітэктуры, будаўніцтва, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадарак, надзвычайных сітуацый і пераадолення наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС (акрамя сацыяльных пытанняў па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС), сувязі і інфарматызацыі, транспарту і камунікацый, жыллёвай і камунальнай гаспадаркі. Забяспечвае каардынацыю і кантроль за інвестыцыйнай дзейнасцю ў частцы замацаваных сфер дзейнасці і курыруемых арганізацый, адказвае за правядзенне мадэрнізацыі арганізацый будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту і сувязі.

Узначальвае камісію па надзвычайных сітуацыях і іншыя камісіі ў адпаведнасці з распараджэннямі старшыні райвыканкама.

Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з вышэйстаячымі органамі кіравання па ўказаных напрамках дзейнасці.

Каардынуе дзейнасць:

  • аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама;
  • аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.

Курыруе пытаннi, аднесеныя да дзейнасці райвыканкама:

  • ДУП «ПМК-185»;
  • ААТ «ПМК-88»;
  • філіял КУП «Мінаблдарбуд» - ДРБУ № 162;
  • «ДБУ № 13»;
  • філіял «ДЭУ № 63 РУП «Мінскаўтадар-цэнтр»;
  • Вілейскае бюро Маладзечанскага філіяла РУП «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»;
  • ГУП «Вілейскае ЖКГ», РКУП «Вілейскі водаканал»;
  • арганізацыі энерга - і газазабеспячэння (раён электрычных сетак, РВУ газавай гаспадаркі «Вілейкарайгаз» УП «Мінаблгаз»);
  • Вілейскі цэх па эксплуатацыі гідразбудаванняў УП «Мінскводаканал»;
  • Вілейскую раённую інспекцыю энерганагляду РУП «Мінскэнерга»;
  • Вілейскае міжраённае аддзяленне «Энергазбыт» РУП «Мінэнерга»;
  • ДП «УКБ Вілейскага раёна»;
  • раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях;
  • раённы вузел электрычнай сувязі УП Маладзечанскага занальнага вузла электрасувязі;
  • транспартнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Выконвае іншыя даручэнні старшыні райвыканкама ў частцы замацаваных сфер дзейнасці і курыруемых арганізацый.


Намеснік старшыні Вілейскага раённага выканаўчага камітэта па сацыяльнай сферы Дзяруга Святлана Міхайлаўна

Тэл: 8 (01771) 5-53-41

Курыруе пытанні сацыяльна-культурнай сферы, адукацыі, аховы здароўя, спорту, ідэалагічнай работы, друку, аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой, гуманітарную дзейнасць, працу, ажыццяўляе ўзаемадзеянне з Саветамі дэпутатаў усіх узроўняў.

Каардынуе працу:

  • аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама;
  • ГУ «Рэдакцыя газеты «Шлях Перамогi» і праграмы радыёвяшчання «Вілейскае раённае радыё»;
  • аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама;
  • установы аховы здароўя «Вілейская ЦРБ»;
  • упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама;
  • ваеннага камісарыята;
  • аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама;
  • аддзела ўнутраных спраў райвыканкама;
  • аддзела па кiнавiдэаабслугоўванню па Вілейскім раёне камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінаблкінавідэапракат»;
  • УА «Вілейскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж»;
  • ЧУО «Тэхнікум бізнесу і права»;
  • Вілейскага раённага аб'яднання прафсаюзаў;
  • раённай камісіі па справах непаўналетніх;
  • грамадскіх аб'яднанняў і моладзежных арганізацый;
  • УП «Артыка»;
  • ГУ «Вілейскі краязнаўчы музей»;
  • узначальвае раённы штаб добраахвотных дружын.

Курыруе пытаннi, аднесеныя да дзейнасці райвыканкама:

  • Вілейскі раённы савет рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах»;
  • прадстаўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва;
  • ЦРА № 118 г. Вілейкі РУП «Мінская Фармацыя»;
  • ГУ «Вялейскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»;
  • раённае аддзяленне «Мінаблсаюздруку»;
  • раённы вузел паштовай сувязі;
  • вайсковую часць;
  • Мінскае абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Забяспечвае каардынацыю і кантроль за інвестыцыйнай дзейнасцю ў частцы замацаваных сфер дзейнасці і курыруемых мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных райвыканкаму, адказвае за ажыццяўленне мерапрыемстваў па мадэрнізацыі прадпрыемстваў.

Ажыццяўляе каардынацыю работы з насельніцтвам кіраўніцтва райвыканкама.

Каардынуе пытанні ўзаемадзеяння райвыканкама з арганізацыямі ў сферы ідэалогіі, грамадска-палітычнай інфармацыі, аховы здароўя, адукацыі, культуры, сацыяльнай абароны, фізічнай культуры, спорту і турызму, рэлігіі, нацыянальнасцяў, маладзёжнай палітыкі, сацыяльных пытанняў па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама забяспечвае ўзаемадзеянне з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, арганізацыйнай структурай Мінскай вобласці рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Добраахвотнае грамадства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь», Вілейскай раённай арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, са сродкамі масавай інфармацыі, галіновымі прафсаюзамі, палітычнымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі і аб'яднаннямі сацыяльна-культурнай сферы, моладзежнымi арганізацыямі.

Арганізуе на тэрыторыі раёна працу па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», праграм зніжэння злачыннасці, карупцыйных злачынстваў, папярэджанні п'янства і алкагалізму, правядзенне грамадска-масавых мерапрыемстваў, падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў мясцовых Саветаў Дэпутатаў, рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Яндекс.Метрика
Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»